Лесавод у сямейным экіпажы камбайнераў.

Вернуться назад
204 Просмотров

У Клімавіцкім раёне на жніве побач з вопытнымі механізатарамі працуе моладзь –—надзейная і руплівая. І яна не толькі вельмі стараецца, але і задае тон у працы.

Напрыклад, у ААТ «Раднянскі» ўжо не першы год на жніве разам працуюць два браты Цітковы, Ілля і Яўгеній.

— Мне — 25. Жыву разам са сваёй сям’ёй у аграгарадку Родні. Выхоўваю дваіх маленькіх дзетак. Працую ў лясгасе механізатарам. Падчас уборкі ўраджаю прыходжу мясцовай гаспадарцы на дапамогу. Дарэчы, мая жонка працуе таксама ў гэтай гаспадарцы — брыгадзірам, — рассказывае Ілля Ціткоў. — Сёлета з братам будзем удзельнічаць ва ўборачнай чацвёрты раз. З родным чалавекам заўсёды лягчэй працаваць. На жніве, як і ў арміі, патрэбна дысцыпліна і вынослівасць. Бацькі (а нас у іх шасцёра — 5 братоў і сястра), вучылі з маленства дзяцей не сядець без справы і не цурацца ніякай працы. Я заўжды захапляўся тэхнікай. Таму сваю справу вельмі люблю і спадзяюся, што і сёлета пакажам добрыя вынікі, а для гэтага галоўнае — працаваць планамерна і старанна, каб сабраць хлеб своечасова.

Забронировать дом охотника